Гродненский областной

союз нанимателей -

добровольное объединение

предприятий и организаций

области для представления

и защиты своих интересов

Рыгор Долгі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Напярэдадні свайго прафесійнага свята дырэктар Астравец­кага доследнага лясгаса Рыгор Долгі загадам Прэ­зідэнта Рэспублікі Беларусь ўзна­гаро­джа­ны медалём «За працоўныя заслугі».

Рыгор Мечы­слава­віч амаль 20 гадоў узначальвае Астра­вецкі лясгас, які летась ат­ры­маў званне «дос­лед­нае». За гады кіравання Дол­гага лясная гаспадарка Астра­веччыны стала адной з пе­радавых у вобласці і рэспубліцы: лесаводы раёна аднымі з першых сталі актыўна развіваць па­ляў­­нічую і лесагадавальную гаспадаркі, экалагічны турызм і іншыя накірункі. Неаднаразова лясгас быў пераможцам пра­цоў­нага спаборніцтва сярод леса­гаспадарчых прад­пры­ем­стваў вобласці. 

Рыгор Мечыслававіч мае зван­не «Ганаровы лесавод», яго партрэт неаднаразова за­носілі на Дошкі гонару раёна і абласнога лесагаспадарчага аб’яднання. 

Віншуем з узнагародай!

1.jpg

 


 

Вверх