У політэхнічным ліцэі прайшоў семінар па пытаннях працоўнага заканадаўства.
28 лістапада ў зале мясцовага політэхнічнага ліцэя быў праведзены семінар для работнікаў кадравых службаў, юрыстаў, бухгалтараў прадпрыемстваў і арганізацый Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў. Ён тычыўся змяненняў, якія былі ўнесены сёлета ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Iнiцыiравалi i забяспечылi правядзенне мерапрыемства Гродзенскi абласны саюз наймальнікаў i Смаргонскi раённы филiял ГОСН. На семiнары прысутнiчала 157 чал. ад 101 прадпрыемства. 53% прысутнiчаючых - спецыялiсты кадравай службы, 27% - бухгалтары i эканамiсты, 12% - юрысты. Семинар працягваўся 3г. 40 хв.
З лекцыяй выступіла эксперт у галіне працоўнага заканадаўства нашай краіны Валянціна Філіповіч, якую запрасіў Смаргонскі раённы філіял Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі намеснік старшыні раённага філіяла саюза наймальнікаў Святлана Салдаценкава і начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.











