На “Смаргоньсілікатабетоне” прайшло пасяджэнне савета раённага філіяла абласнога саюза наймальнікаў.
Аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця названага вышэй прадпрыемства расказала яго дырэктар Алена Ярмак.
Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікаьтабетон” Алена ЯРМАК расказвае аб рабоце гэтага прадпрыемства
Потым выступіў лектар – начальнік ДУ “Адміністрацыя парка высокіх тэхналогій”, аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці Юрый Вайтукевіч. Ён распавёў аб тым, што паспяховая будучыня прадпрыемства – лічбавая трансфармацыя эканомікі.
Лектар Юрый ВАЙТУКЕВІЧ распавядае аб лічбавай трансфармацыі эканомікі
Аб рабоце Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў і яго смаргонскага філіяла расказалі намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі ГАСН Вольга Вольтэр і Святлана Салдаценкава, якая з’яўляецца намеснікам старшыні гэтай грамадскай арганізацыі ў нашым раёне.
Са справаздачай выступае намеснік старшыні Смаргонскага раённага філіяла ГАСН Святлана САЛДАЦЕНКАВА
Напрыканцы пасяджэння былі ўнесены змяненні ў склад Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.
Уважліва слухаюць інфармацыю дырэктары малаказавода і хлебазавода Ігар ВАРАНІШЧА і Іван КАСЦЮШКА
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.













