Газета "Светлы шлях" о заседании Совета Сморгонского районного филиала ГОСН 12 сентября 2017г.
Эдуард Падгайскі.
Адкрыў пасяджэнне старшыня Смаргонскага раённага філіяла ГАСН, дырэктар ліцейна-механічнага завода Эдуард Падгайскі. Ён прадаставіў слова кіраўніку “Смаргоньгазу” Валянціну Мядзвецкаму, які расказаў аб перспектывах развіцця і вытворчай дзейнасці гэтай арганізацыі, былі паказаны сучасныя прыборы і навейшае тэхналагічнае абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце спецыялістамі газавай службы.
Валянцін Мядзвецкі.
Уважліва праслухалі кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый цікавую лекцыю “Беражлівая вытворчасць як выхад з крызісу”, з якой выступіў незалежны кансультант па ўкараненні беражлівай вытворчасці Сяргей Пармон. Ён прывёў прыклады арганізацыі працы на еўрапейскіх прадпрыемствах, на якіх меў магчымасць пабываць, і адзначыў недахопы ў айчыннай вытворчасці, ад якіх неабходна пазбаўляцца для таго, каб рухацца наперад.
Сяргей Пармон.
Напрыканцы пасяджэння савета аб рабоце Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў расказала намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі гэтай грамадскай структуры Вольга Вольтэр. ГАСН адстойвае інтарэсы суб’ектаў гаспадарання, вырашае іх праблемы, звяртаючыся ў дзяржаўныя структуры абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Вольга Вольтэр.













