27 июня 2017г. состоялось заседание Совета Сморгонского районного филиала ГОСН.
27 чэрвеня на “Смаргонскіх малочных прадуктах” прайшло пасяджэнне савета Смаргонскага раённага саюза наймальнікаў
ВЛАСТЬ
28.06.2017 15:48
На “Смаргонскіх малочных прадуктах” філіяле “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” 27 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.
Пачалося яно з віншавання з днём нараджэння выконваючага абавязкі дырэктара агрэгатнага завода Яўгена Станкевіча. У падарунак ён атрымаў прыгожую вазу.
Потым удзельнікі гэтага мерапрыемства агледзелі тэрыторыю малаказавода, зайшлі ў цэхі, наведалі музей і сучасную заводскую кацельню.
У зале пасяджэнняў дырэктар “Смаргонскіх малочных прадуктаў” Аляксандр Курлоў расказаў аб перспектывах развіцця і вытворчай дзейнасці прадпрыемства.
А доктар тэхнічных навук, прафесар Васіль Струк пазнаёміў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый з тэндэнцыямі станаўлення і развіцця эканомікі ведаў. Былі іншыя выступленні. Вынікі пасяджэння савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў падвяла намеснік старшыні райвыканкма Таццяна Шчэберака.
З канцэртам выступілі вучні СШ № 5, шэфамі якой з’яўляюцца “Смаргонскія малочныя прадукты”.













