Гродненский областной

союз нанимателей -

добровольное объединение

предприятий и организаций

области для представления

и защиты своих интересов

ПАДПІСАЛІ ПАГАДНЕННЕ: ДЗЯТЛАУСКI РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, САЮЗ НАЙМАЛЬНІКАЎ І РАЁННАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПРАФСАЮЗАЎ

З мэтай ажыццяўлення комплексу мераў па забеспячэнні сацыяльна-працоўных, эканамічных і прававых гарантый работнікаў арганізацый раёна ўсіх формаў уласнасці 5 мая 2016 года Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт,  наймальнікi раёну і раённае аб'яднанне прафсаюзаў падпісалі мясцовае пагадненне. Ад iмя наймальнікау раёну  пагадненне было падпiсана  Гузенем В.Я – дыректарам Дзятлаускага лiкёра-водочнага  завода "Алгонь".

 Пагадненне ўяўляе сабой шэраг абавязательстваў, якія ў рамках сацыяльнага партнёрства ўзялі на сябе бакі, якія яго падпісалі. Яно, нароўні з Генеральным, тарыфнымі і абласным пагадненнямі, з'яўляецца асновай для заключэння калектыўных дагавораў у працоўных калектывах, а таксама мае юрыдычную сілу пры разглядзе працоўных спрэчак.

Старшыня Дзятлаўскага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў адзначыў:

 -- Улічваючы тое, што 150 артыкулаў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць спасылкі на калектыўны дагавор, гэта значыць прадастаўляюць права праз калектыўны дагавор паляпшаць працоўныя ўзаемаадносіны, заключэнне дадзенага пагаднення, калектыўных дагавораў сведчыць пра тое, што бакі, якія яго падпісалі, гэтым правам скарысталіся. У прыватнасці, у перыяд правядзення рэструктурызацыі арганізацый, аптымізацыі колькасці работнікаў асаблівую актуальнасць набываюць раздзелы пагаднення, якія гарантуюць захаванне працоўных месцаў для найменш сацыяльна абароненых катэгорый работнікаў. Таксама ў пагадненні асобна агаворваецца абавязак наймальніка ўзгадняць звальненне работніка з прафсаюзамі, за выключэннем звальнення работніка па асобных артыкулах Працоўнага кодэкса.

У цэлым, пагадненне ахоплівае не толькі вобласць працоўных узаемаадносінаў, але і пытанні сацыяльнай абароны пажылых людзей, моладзі і многае іншае.

З поўным тэкстам пагаднення можна будзе азнаёміцца на старонках раённай газеты “Перамога” або на сайце www.diatlovonews.by.

Вверх