Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

На “Смаргоньсілікатабетоне” прайшло пасяджэнне савета раённага філіяла абласнога саюза наймальнікаў.

На базе “Смаргоньсілікатабетона” было праведзена пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.
 

Аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця названага вышэй прадпрыемства расказала яго дырэктар Алена Ярмак.

IMG_6475.JPG

Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікаьтабетон” Алена ЯРМАК расказвае аб рабоце гэтага прадпрыемства


 

Потым выступіў лектар – начальнік ДУ “Адміністрацыя парка высокіх тэхналогій”, аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці Юрый Вайтукевіч. Ён распавёў аб тым, што паспяховая будучыня прадпрыемства – лічбавая трансфармацыя эканомікі.

IMG_6478.JPG

 Лектар Юрый ВАЙТУКЕВІЧ распавядае аб лічбавай трансфармацыі эканомікі


 

Аб рабоце Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў і яго смаргонскага філіяла расказалі намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі ГАСН Вольга Вольтэр і Святлана Салдаценкава, якая з’яўляецца намеснікам старшыні гэтай грамадскай  арганізацыі ў нашым раёне.

IMG_6512.JPG

Са справаздачай выступае намеснік старшыні Смаргонскага раённага філіяла ГАСН Святлана САЛДАЦЕНКАВА


 

Напрыканцы пасяджэння былі ўнесены змяненні ў склад Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.

IMG_6479.JPG

Уважліва слухаюць інфармацыю дырэктары малаказавода і хлебазавода Ігар ВАРАНІШЧА і Іван КАСЦЮШКА


 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Вверх