Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

Пасяджэнні саюза наймальнікаў і савета дырэктараў адбыліся на Смаргонскім ЛМЗ.

Учора на базе ліцейна-механічнага завода былі праведзены пасяджэнні саветаў раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў і дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый Смаргонскага раёна.
 

Сморгонь_039.jpg

Спачатку для ўдзельнікаў двух мерапрыемстваў арганізавалі кароткую экскурсію па заводскай тэрыторыі, вытворчых цэхах, паказалі выпускаемую прадукцыю. Кіраўнік прадпрыемства Эдуард Падгайскі расказаў аб мадэрнізацыі прадпрыемства, а крыху пазней, ужо ў актавай зале адміністрацыйнага корпуса – аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця ліцейна-механічнага завода.

Сморгонь_046.jpg

Сморгонь_047.jpg

Сморгонь_069.jpg

Сморгонь_083.jpg

Сморгонь_093.jpg

Затым слова было прадастаўлена госцю з Мінска, трэнеру персанальных кіраўніцкіх навыкаў, майстру-практыку нейралінгвістычнага праграмавання аднайменнага сталічнага інстытута Юрыю Бяспалаву. Ён распавёў пра тое, як кіраваць камунікацыямі, абставінамі, іншымі людзьмі, быць стрэсаўстойлівым.

Аб рабоце Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў паведаміла намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі ГАСН Вольга Вольтэр. Яна папрасіла кіраўнікоў прадпрыемстваў звяртацца з невырашальнымі праблемамі ў абласны саюз наймальнікаў, які перашле іх для разгляду ва ўрадавыя колы.

Пасля заканчэння пасяджэння саюза наймальнікаў пачаўся савет дырэктараў. У ім прыняў удзел старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Былі разгледжаны вытворчыя і гаспадарчыя пытанні, заслуханы справаздачы некаторых кіраўнікоў аб паляпшэнні работы прадпрыемстваў і арганізацый.

Сморгонь_106.jpg

Сморгонь_129.jpg

Сморгонь_131.jpg

Сморгонь_145.jpg

Сморгонь_153.jpg

Вверх