Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

У Смаргоні ўрачыста адкрылі бетоназмяшальную ўстаноўку.

На вытворчай базе будаўніча-мантажнага трэста №41, якая знаходзіцца ў прамысловай зоне мікрараёна Карані, адбылася ўрачыстасць з нагоды здачы ў эксплуатацыю нядаўна ўзведзенай тут аўтаматызаванай бетоназмяшальнай устаноўкі блочна-модульнага тыпу прадукцыйнасцю 45 м куб.
 

Сморгонь бетон 138.jpg

Сморгонь бетон 177.jpg

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўнага калектыву БМТ №41, фірмы, якая манціравала тэхналагічнае абсталяванне, раённага выканаўчага камітэта, райсавета дэпутатаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Адкрыў ўрачыстасць старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, потым слова было прадстаўлена кіраўніку трэста Сяргею Радаману. Дабрачынны Смаргонскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня Анатоль Рэзановіч адслужыў малебен і акрапіў святою вадою новы прымысловы аб’ект.

Сморгонь бетон 096.jpg

Сморгонь бетон 122.jpg

Традыцыйна была перарэзана чырвоная стужка, у блакітнае неба ўзняліся дзве гірлянды рознакаляровых паветраных шароў. Работнікі раённага цэнтра культуры выступілі з канцэртнымі нумарамі.

Па камандзе “Пуск” запрацавала аўтаматызаваная бетоназмяшальная ўстаноўка, і неўзабаве ў МАЗ-міксер, у якім перавозяць бетон, была загружана першая партыя прадукцыі. Аўтамабіль крануўся з месца і накіраваўся на будаўнічы аб’ект.

Сморгонь бетон 113.jpg

Вверх