Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

Кампанія “Праймілк” прызнана пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2020” у намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння”.

 

 

Спецыяльную ўзнагароду “Лепшы ў рэгіёне” шчучынскаму прадпрыемству прынёс сухі малочна-тлушчавы канцэнтрат з масавай доляй тлушчу 50%.

 

Дадзены высокаякасны прадукт вельмі запатрабаваны ў Беларусі і паспяхова экспартуецца ў больш чым трыццаць краін свету, дзе шырока выкарыстоўваецца ў малочнай, кандытарскай, хлебапякарнай, мясной і іншых галінах. Кампанія “Праймілк” выпускае да 70 тон гэтага сухога малочна-тлушчавага канцэнтрату ў суткі. Для гэтага выкарыстоўваюцца пастэрызаваная малочная сыроватка і алей з далейшай тэрмічнай апрацоўкай, згушчэннем, гомагенізацыяй і сушкай на спецыяльнай распыляльнай устаноўцы. Атрыманы сыпучы прадукт мае прыемны малочны смак і ўтрымлівае шырокі спектр прыродных мікраэлементаў і вітамінаў, а наяўнасць бялку і адсутнасць халестэрыну толькі павышаюць яго пажыўную каштоўнасць.

 

– Мы рады чарговай перамозе, якая яшчэ раз падцвердзіла высокую якасць нашага тавару і прафесіяналізм спецыялістаў кампаніі, – з гонарам зазначае дырэктар ТАА “Праймілк” Анатолій Бяляўскі. – Наша прадпрыемства – буйнейшы ў рэспубліцы вытворца высокаякасных функцыянальных інгрыдыентаў на аснове малочнай сыроваткі для харчовай і кармавой прамысловасці. Сучасны комплекс па перапрацоўцы сыроваткі дазваляе больш рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы малочнай прамысловасці рэгіёна, атрымліваць інавацыйныя імпартазамяшчальныя прадукты, якія адпавядаюць самым высокім стандартам якасці, і вырашыць шэраг экалагічных праблем. Мы працягваем інтэнсіўна развівацца і ў хуткім часе абяцаем парадаваць землякоў новай прадукцыяй – мяккімі сырамі.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Вверх