Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

У політэхнічным ліцэі прайшоў семінар па пытаннях працоўнага заканадаўства.

28 лістапада ў зале мясцовага політэхнічнага ліцэя быў праведзены семінар для работнікаў кадравых службаў, юрыстаў, бухгалтараў прадпрыемстваў і арганізацый Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў. Ён тычыўся змяненняў, якія былі ўнесены сёлета ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
 
Iнiцыiравалi i забяспечылi правядзенне мерапрыемства Гродзенскi абласны саюз наймальнікаў i Смаргонскi раённы филiял ГОСН. На семiнары прысутнiчала 157 чал. ад 101 прадпрыемства. 53% прысутнiчаючых - спецыялiсты кадравай службы, 27% - бухгалтары i эканамiсты, 12% - юрысты. Семинар працягваўся 3г. 40 хв.

З лекцыяй выступіла эксперт у галіне працоўнага заканадаўства нашай краіны Валянціна Філіповіч, якую запрасіў Смаргонскі раённы філіял Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі намеснік старшыні раённага філіяла саюза наймальнікаў Святлана Салдаценкава і начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык.

IMG_2767.JPG

IMG_2752.JPG

IMG_2775.JPG

IMG_2777.JPG

IMG_2784.JPG

IMG_2795.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Вверх