Добро пожаловать!

Гродненский областной союз нанимателей – это добровольное объединение предприятий для представления и отстаивания своих интересов в отношениях с государственными органами и профсоюзами.

29 марта 2017 года состоялось заседание расширенного Совета Сморгонского районного филиала ГОСН.

Совет открыла Заместитель председателя Ошмянского райисполкома - Лютковская Галина Станиславовна.


О работе ГОСН рассказал Директор исполнительной дирекции ГОСН - Яковлев Владимир Борисович.


Главный редактор журнала «Тендер», руководитель центра  управления закупками и продажами Учреждения образования «Институт бизнеса и менеджмента технологий БГУ», член рабочей группы Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь по совершенствованию законодательства в сфере государственных закупок и закупок за счет собственных средств Муравьев Александр Валерьевич рассказал об управлении закупками и об особенностях организации проведения закупок для целей строительства.  


 

Совет и рассмотренные на нем вопросы вызвали большой интерес у присутствующих.

Мероприятие было освящено в прессе:

Газета "Ашмянскi веснiк":


Газета "Светлы шлях":

КІРАЎНІК ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ

КУПЛЯЦЬ, НЕ ПАРУШАЮЧЫ ЗАКОН

Напрыканцы мінулага месяца ў Ашмянах было праведзена пашыранае пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. У яго склад уваходзяць не толькі кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна, але і Ашмянскага, Астравецкага.

Смаргонскую дэлегацыю на гэтым мерапрыемстве прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, загадчыца сектара гандлю, паслуг і рэкламнай дзейнасці ад дзела эканомікі райвыканкама Валянціна Галяк, старшыня раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Эдуард Падгайскі і галоўны спецыяліст Святлана Салдаценкава, дырэктары прамысловых прадпрыемстваў. Прывітала ўсіх, хто сабраўся ў зале, намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Галіна Люткоўская, якая перадала потым слова дырэктару выканаўчай дырэкцыі Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Уладзіміру Якаўлеву. Ён расказаў аб тым, чым займаецца саюз наймальнікаў, філіялах гэтай грамадскай арганізацыі ў раёнах, задачах на бліжэйшы час, паколькі на мерапрыемства былі запрошаны і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія не ўваходзяць у склад саюза наймальнікаў. Уладзімір Барысавіч адзначыў, што Гродзенскі абласны саюз наймальнікаў распавядае кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый аб іх правах і магчымасцях, праводзіць адукацыйную работу, арганiзоўвае бясплатныя лекцыі і семінары па надзённых тэмах. Гэта грамадская арганізацыя не пакідае самнасам кіраўнікоў, якія трапілі ў няпростую сітуацыю, праз літоўскую канфедэрацыю саюза наймальнікаў афармляе дырэктарам візы для замежных рабочых паездак, сабірае, вывучае, эканамічна абгрунтоўвае пытанні, выносіць іх на разгляд рэспубліканскай канфедэрацыі саюза наймальнікаў, у пасяджэннях якой удзельнічае першы віцэ прэм’ер Уладзімір Сямашка. Потым усе з цікавасцю слухалі Аляксандра Мураўёва, галоўнага рэдактара часопіса “Тэндар”, кіраўніка цэнтра кіравання закупкамі і продажам “Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ”, члена рабочай групы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў. Аляксандр Валер’евіч даходліва, на канкрэтных прыкладах паказаў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, як можна трапіць у непрыемную сітуацыю падчас правядзення закупак. З залы паступалі пытанні. У прыватнасці, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый цікавіла, што будзе, калі дагавор на закупку перавысіць 1000 базавых велічыняў. Аляксандр Мураўёў адказаў, што такое непажадана, а каб гэтага не здарылася, трэба адсочваць дагаворы, у адваротным выпадку будуць непрыемнасці, прыйдзецца несці адказнасць за парушэнне заканадаўства. Калі лектар перайшоў да закупак у будаўніцтве, удзельнікі пашыранага пасяджэння саюза наймальнікаў “узброіліся” аўтаручкамі і блакнотамі, пачалі запісваць парадак правядзення працэдур. На кожным прадпрыемстве выконваюцца нейкія ра монтныя работы, таму вельмі важна, каб ўсё гэта рабілася юрыдычна правільна, каб не было потым прэтэнзій у службаў, якія займаюцца праверкамі.

 

 Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

 

Вверх